11 лютага на базе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Васільевіч Карпенка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін, дыпламаты, кіраўнікі і дэлегацыі навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, кітайскія і беларускія студэнты.
Ігар Карпенка адзначыў тое, што 2019 год стаў сапраўднай жамчужынай у развіцці адукацыйных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітаем, а развіццё супрацоўніцтва дасягнула нябачных вышынь. Сёння паміж універсітэтамі нашых краін дзейнічае больш за 400 прамых дамоў аб супрацоўніцтве, пры гэтым 32 з іх падпісаныя ў мінулым годзе. Рэспубліку Беларусь наведала 40 адукацыйных дэлегацый з КНР. Заключана міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі і вучоных ступеняў і званняў.
Распрацаваная стратэгія супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі Беларусі і Кітая. Рэалізаваныя больш за 20 сумесных адукацыйных праграм першай ступені адукацыі, а таксама больш за 10 другой ступені. Вучонымі краін праводзяцца навуковыя даследаванні на базе дзвюх сумесных лабараторый. Так, напрыклад, БНТУ разам з Інстытутам Канфуцыя ажыццяўляюць праект стварэння беларуска-кітайска-англійскага слоўніка тэхнічных тэрмінаў.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін выказаў падзяку Міністру адукацыі Рэспублікі Беларусь, установам адукацыі за развіццё супрацоўніцтва. Завяршылася цырымонія святочным канцэртам з удзелам беларускіх і кітайскіх студэнтаў навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.
По материалам www.msu.by
https://ipk.msu.by/index.php/novosty/36-novosti-tsentr-kitajskogo-yazyka/676-padvedzeny-vyniki-goda-adukatsyi-belarusi-kitai#sigFreeIdf02f86e97a