17 кастрычніка 2018 года ў МДУ імя А.А. Куляшова прайшлі навучальныя курсы “Актуальныя пытанні падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры”. Ініцыятарам адукацыйнага мерапрыемства выступіў дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі Д.А.Доўгаль, шматгадовы трэнер каманды вучняў Магілёўшчыны па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды. Удзельнікі курсаў – больш як 30 настаўнікаў з Магілёва, Бабруйска, Асіповіцкага, Чавускага, Кіраўскага, Клічаўскага, Слаўгарадскага, Мсціслаўскага, Клімавіцкага і Касцюковіцкага раёнаў – прайшлі інтэнсіўны трэнінг па падрыхтоўцы вучняў да вуснага выказвання і напісання водгуку на мастацкі твор. Педагогі адзначылі эфектыўнасць прапанаваных курсаў і выказалі жаданне наведаць іншыя адукацыйныя праграмы ІПКіК універсітэта.
https://ipk.msu.by/index.php/novosty/561-aktualnyya-pytanni-padrykhto-ki-vuchnya-da-alimpiyady-pa-belaruskaj-move-i-litaratury#sigFreeIdcff0371925